Актывістку грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» затрымалі 3 студзеня 2021 году ў яе ўласным доме, куды ўламіліся сілавікі. Суд Маскоўскага раёну Берасьця 9 чэрвеня прызначыў ёй 2 гады калёніі. Яе прызналі вінаватай адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: «Абраза прэзыдэнта» (арт. 368), «Абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369) і «Гвалт або пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных справаў» (арт. 364).
У ніводным артыкуле яна сваёй віны не прызнала, настойвала на тым, што яе ўвязьнілі незаконна.
Пачаткова на свабоду Паліна мела выйсьці ў верасьні сёлета. Аднак у лютым распачаўся чарговы суд над Палінай — ужо ў закрытым рэжыме на тэрыторыі гомельскай жаночай калёніі. Сёмага красавіка актывістку пакаралі дадаткова адным годам зьняволеньня і абвінавацілі ў злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы.
Праз пэўны час пасьля прысуду Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі з калёніі ў СІЗА-3 у Гомлі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітзьняволеная Паліна Шарэнда «знайшлася» ў жаночай папраўчай калёнііДа кампаніі Левінскага далучыліся старшыня Асацыяцыі незалежных тэатраў, дырэктарка «Тэатру X10» Ленка Гаўлікава, былы вязень сумленьня, журналіст, які падпісаў «Хартыю-77», Пэтар Посьпіхал, пісьменьніца і перакладніца Тэрэза Сэматамава, паэтка, дырэктарка «Славацкага фонду Хартыі-77» Зузана Сатмары, мэдыяаналітык Ёcэф Шлерка, перакладніца Крысьціна Шыянок. У межах кампаніі створаны адмысловы сайт, на якім можна знайсьці ўсю інфармацыю.
Арганізатары кампаніі патрабуюць неадкладна вызваліць з турмы Паліну Шарэнду-Панасюк і нагадваюць уладам і начальству калёніі пра іхную асабістую адказнасьць за захаваньне законнасьці пры ўтрыманьні зьняволеных.
Чэскія ініцыятары кампаніі заклікаюць пісаць Паліне лісты падтрымкі на адрас:
ПК № 24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласьць, Беларусь.
Таксама на гэты адрас заклікаюць накіроўваць лісты да начальніка турмы Дзьмітрыя Мікалаевіча Курловіча, які нясе адказнасьць за ўмовы ўтрыманьня зьняволеных.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьня Стэфановіча пераабралі віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека