Супраць Беларусі разьвязана «гібрыдная», а на яе фоне — «інфармацыйная вайна», заявіў дзяржсакратар Савету бясьпекі Аляксандар Вальфовіч 26 кастрычніка на сустрэчы з працоўнымі калектывамі Гомля, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
На яго думку, падчас яе «спэцслужбы ЗША і калектыўнага Захаду» спрабуюць «праз інтэрнэт укараніць у сьвядомасьць людзей, што яны — ЗША, Захад — усе белыя і добрыя, і ўсё, што ні робяць, — гэта добра».
Тым часам міністар абароны Віктар Хрэнін заявіў, што вайскоўцы «зробяць усё магчымае, каб не дапусьціць разьвязваньня агрэсіі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хрэнін: відавочнай пагрозы стварэньня наступальных груповак мы пакуль ня бачым