Тэлерадыёкампанія NRK паведамляе, што мужчыну арыштавала паліцэйская служба бясьпекі Нарвэгіі, калі ён накіроўваўся на працу ва ўнівэрсытэт Трумсё. У ведамстве лічаць, што ён знаходзіцца ў Нарвэгіі пад выдуманым імем, а насамрэч ён расеец.
«Мы запатрабавалі, каб бразыльскі дасьледнік з унівэрсытэту Трумсё, Арктычнага ўнівэрсытэту Нарвэгіі, быў высланы з краіны, таму што мы лічым, што ён стварае пагрозу нацыянальным інтарэсам», — сказала памочніца кіраўніка паліцэйскай службы бясьпекі Хэдвіг Маё.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Альбаніі арыштавалі двух расейцаў і ўкраінца, якія спрабавалі трапіць на вайсковы завод у цэнтры краіныЗатрыманы, паводле зьвестак тэлеканалу, прыехаў у Нарвэгію для правядзеньня дасьледаваньняў увосень 2021 году. Ён вывучаў, сярод іншага, паўночны рэгіён і гібрыдныя пагрозы.
22 кастрычніка паліцыя Нарвэгіі затрымала дваіх расейцаў, якія падазраюцца ў фатаграфаваньні вайсковых аб’ектаў. Ім выставілі абвінавачаньні ў незаконнай фатаздымцы. Затрыманымі, як высьветліла NRK, аказаліся мужчына і жанчына ва ўзросьце 30 гадоў. Паліцыя затрымала іх у вёсцы, побач зь якой знаходзяцца вайсковая база і вайсковы трэніровачны лягер.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У эфіры «Беларусь-1» назвалі імёны «ўкраінскага шпіёна» і нібыта «завэрбаваных ім беларусаў»Раней паліцыя Нарвэгіі вызваліла чацьвярых расейцаў, якіх падазравалі ў фатаздымцы стратэгічных абʼектаў. У падазраваных, якіх арыштавалі 17 кастрычніка, не знайшлі фатаграфій абʼектаў, якія падлягаюць праверцы. Аднак справу, як адзначаецца, не закрылі, яе далейшым расьсьледаваньнем будзе займацца нарвэская служба бясьпекі (PST).
Да гэтага былі арыштаваныя яшчэ два расейцы з дронамі. 19 кастрычніка быў затрыманы сын экс-кіраўніка расейскай чыгункі Ўладзіміра Якуніна Андрэй. Яго абвінавацілі ў незаконным выкарыстаньні дронаў на Шпіцбэргене, суд арыштаваў яго на два тыдні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз пабудуе «абаронены ад шпіёнаў» бункер для сакрэтных перамоваў