Сустрэча адбылася ў Букінгемскім палацы, дзе незадоўга да гэтага Карл III прыняў адстаўку Ліз Трас. У Вялікай Брытаніі манарх адыгрывае цырыманіяльную ролю ў прызначэньні лідэраў ураду.
42-гадовы Рышы Сунак стаў самым маладым прэмʼер-міністрам Вялікай Брытаніі за больш за 200 гадоў. Ён зьмяніў на гэтай пасадзе Ліз Трас, якая прабыла на пасадзе менш за два месяцы — гэта самы кароткі тэрмін у брытанскай гісторыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рышы Сунак стане першым кіраўніком ураду Вялікай Брытаніі азіяцкага паходжаньня24 кастрычніка Сунак быў выбраны новым лідэрам брытанскай Кансэрватыўнай партыі пасьля таго, як ягоныя супернікі — былы прэмʼер-міністар Борыс Джонсан і лідэр Палаты грамад Пэні Мордант — выбылі з гонкі.
У лютым 2020 году Рышы Сунак заняў пасаду міністра фінансаў. Па ацэнках экспэртаў, на гэтай пасадзе ён даволі пасьпяхова правёў Вялікую Брытанію праз пандэмію COVID-19, сярод іншага забясьпечыўшы грашовую падтрымку ўладальнікам закрытых рэстаранаў і захаваньне працоўных месцаў. У ліпені 2022 года ён падаў у адстаўку празь нязгоду з эканамічнай палітыкай Джонсана. Крытыкі Сунака сьцвярджаюць, што ягоны сыход паслужыў адной з прычын краху ўраду Джонсана.
Для сваіх прыхільнікаў Сунак — увасабленьне цьвёрдай рукі на стырне эканомікі. Сунак назваў «казкай» эканамічныя рэформы Ліз Трас, якія яна прапанавала да свайго ўступленьня на пасаду прэмʼер-міністра ў верасьні 2022 году, і дакладна прадказаў эканамічны крызіс, якія пасьля выклікалі пляны гэтых рэформаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ліз Трас заявіла пра адстаўку з пасады прэм’ер-міністра Вялікай БрытанііРышы Сунак стаў першым першым прэмʼер-міністрам Вялікай Брытаніі з паўднёваазіяцкімі каранямі. Ягоныя бацькі-індыйцы, якія працавалі ў сфэры мэдыцыны і фармацэўтыкі, эмігравалі ў Вялікую Брытанію з Усходняй Афрыкі ў 1960-х гадах. Сунак вучыўся ў прэстыжнай прыватнай школе, а затым — у Оксфардзе і Стэнфардзе, дзе сустрэў сваю будучую жонку Акшату Мурці, дачку індыйскага мільярдэра. Пасьля вучобы Сунак працаваў у інвэстыцыйным банку Goldman Sachs. Цяпер пара знаходзіцца на 222-м месцы ў рэйтынгу найбагацейшых брытанцаў і гадуе дзьвюх дачок.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Эўракамісіі заявілі, што паваеннае аднаўленьне Ўкраіны мае адбывацца ў рамках яе інтэграцыі ў Эўразьвяз