За тры месяцы колькасьць вакансій для лекараў вырасла на 10%.
Нестае 6257 мэдыкаў
У Беларусі працягвае нарастаць дэфіцыт мэдыкаў. Калі ў ліпені ў агульнарэспубліканскім банку вакансій і рэзюмэ была 5591 вакансія для лекараў, то цяпер іх 6257, або на 10% болей.
Самы вялікі заробак, які знаходзім, — 3144 рублі, — прапануюць у адной з гаспадарак Шаркаўшчынскага раёну. Разам зь ім абяцаюць жылы дом.
Самы распаўсюджаны заробак — крыху больш за 1000 рублёў. Напрыклад, лекару-спэцыялісту ў Гомельскай гарадзкой паліклініцы прапануюць 1299 рублёў на месяц.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар здароўя Польшчы расказаў, колькі мэдыкаў пераехала ў краіну зь Беларусі за годЛекару-спэцыялісту ў сталічнай паліклініцы прапануюць 1400 рублёў на месяц.
Заробкі мэдсясьцёр — ад 600 да 1800 рублёў
У банку вакансій зараз 3559 прапановаў працы для мэдыцынскіх сясьцёр. Гэта на 55 вакансій больш, чым было ў ліпені.
Самы вялікі заробак для мэдыцынскай сястры, які знаходзім, — у гарадзкой менскай паліклініцы. Гатовыя плаціць 1800 рублёў на месяц.
1600 рублёў мэдсястры прапануюць у РНПЦ пульманалёгіі і фтызіятрыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лекары на прыёме дзяцей проста з ног валяцца». Як цяпер даюць рады COVID-19 у БеларусіНайбольш жа распаўсюджаны заробак — да тысячы рублёў. Напрыклад, у гомельскай паліклініцы мэдсястры прапануюць заробак 604 рублі на месяц.
У менскай паліклініцы мэдсястры гатовыя плаціць 900 рублёў на месяц.
33 лекары трэба толькі ў адну лякарню
Ёсьць раённыя лякарні, дзе больш за дзясятак вакансій для лекараў. Напрыклад, у Слонімскай цэнтральнай раённай лякарні аж 33 вакансіі. Толькі лекараў агульнай практыкі трэба 6, таксама 5 стаматолягаў.
У Жыткавіцкай раённай лякарні патрэбна 12 лекараў.
Яшчэ ў ліпені там шукалі 17 лекараў, удалося закрыць 5 вакансій.