Здымкі працэсу будоўлі апублікаваў «Менскбуд».
Новы комплекс будуецца ўсяго за кілямэтар ад МКАД, насупраць урочышча Курапаты і гандлёвага цэнтру «Экспабел».
МАПІД ужо завяршыў мантаж каробкі першага 78-кватэрнага дома, цяпер тут ставяць аконныя блёкі і ліфтавае абсталяваньне, вядуцца электратэхнічныя і сантэхнічныя работы. Пачата будаўніцтва і другога дома, а па суседзтве падрыхтавалі пáлевую пляцоўку пад трэці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да ByPol трапіў архіў КДБ з інфармацыяй пра беларусаў, рэпрэсаваных у часы СССРКурапаты — месца масавых расстрэлаў пад Менскам, дзе камуністычныя ўлады Савецкага Саюзу забілі шмат тысяч людзей, у тым ліку мноства дзеячаў беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі.
Пасьля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі ўлады пабудавалі праз Курапацкі лес частку шашы, а некалькі гадоў таму каля ўрочышча збудавалі рэстаран «Поедем поедим» і зламалі дзясяткі крыжоў.
У Курапатах рэгулярна адбываюцца акты вандалізму, якія не расьсьледуюцца сілавікамі. Неаднаразова невядомыя ламалі ў Курапатах крыжы, зьбівалі мэмарыяльныя таблічкі, апаганьвалі месца прарасейскімі і нацысцкімі надпісамі. Таксама некалькі разоў разьбівалі так званую «лаву Клінтана», — памятны знак, усталяваны пасьля прыезду ў Курапаты дэлегацыі Злучаных Штатаў у 1994 г. на чале з прэзыдэнтам Білам Клінтанам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «З прысыпаных ямаў тырчалі людзкія рукі». Як месца пахаваньня ахвяр сталінскіх рэпрэсій стала месцам «генацыду беларускага народу» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Продкі, рэпрэсіі, Курапаты. Што важна ведаць пра Дзяды