Пра сьмерць маці ў фэйсбуку паведаміў Мацей Радзівіл, кіраўнік нясьвіскай галіны княскага роду.
«Сёньня ноччу памерла мая цудоўная і любімая маці. Ганна Радзівіл з Чартарыйскіх (14.07.1932 – 23.10.2022)», — напісаў Мацей Радзівіл.
Князь Мацей Радзівіл — прадпрымальнік і грамадзкі дзеяч. Перад вайной дапамагаў з аднаўленьнем палаца Радзівілаў у Алыцы на Валыні. Шмат рабіў таксама для беларускай культуры.
Князь Мацей Радзівіл быў ініцыятарам даабрачыннага канцэрту Маргарыты Ляўчук у 2020 годзе ў палацы Радзівілаў у Нябораве (Польшча). Мацей Радзівіл удзельнічаў у творчых праектах у Палацы Радзівілаў у Нясьвіжы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ужо сёньня: дзень народзінаў Канстанціна Радзівіла