Пра такія патрабаваньні да цэнаў гаворыцца ў камэнтары Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю.
Пры гэтым у рамках дамоваў, заключаных да прыняцьця пастановы, цэны па якіх былі ўзгодненыя з пастаўшчыкамі да 19 кастрычніка, абгрунтаваньне кантрактных цэнаў не патрабуецца.
Пастановай ураду ад 19 кастрычніка № 713 «Аб сыстэме рэгуляваньня цэн» уведзена рэгуляваньне цэн на тавары ўсяго спажывецкага кошыка. Згодна з дакумэнтам, праз вызначэньне розных гранічных надбавак цэны рэгулююцца на 370 таварных пазыцый. Прадугледжваецца: для вытворцаў — увядзеньне ўзгадненьня павышэньня адпускных цэн зь дзяржаўнымі органамі, аблвыканкамамі і Менскім гарвыканкамам, для імпартэраў і гандлю — устанаўленьне гранічных максымальных надбавак, незалежна ад колькасьці пасярэднікаў, якія ўдзельнічаюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паслухмяныя людзі, паслухмяныя цэны. Да чаго прыводзіць самазахапленьне ўладайТаксама ўведзена абмежаваньне бартэрных пагадненьняў. Цяпер такія апэрацыі таксама мусяць узгадняцца зь дзяржаўнымі органамі. Прадугледжана забарона на выплату бонусаў і іншых узнагароджаньняў за прасоўваньне тавараў у гандлі пры пастаўцы вытворцамі айчыннай прадукцыі.
6 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка па выніках нарады аб цэнавай сытуацыі ў краіне падпісаў дырэктыву № 10 «Аб недапушчальнасьці росту цэн». Свае дакумэнты прынялі ўрад, Камітэт дзяржкантролю, Генпракуратура. Тыя, хто павысіць цэны бяз санкцыі міністра антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю або старшыні аблвыканкаму (Менгарвыканкаму), будуць несьці адказнасьць ажно да крымінальнай, заявіў на нарадзе Лукашэнка.
10 кастрычніка ён скарэктаваў сваю пазыцыю: «Галоўнае не забарона на рост цэн. Не забарона. Чытайце дырэктыву. Галоўнае — гэта выпрацоўка сыстэмы кантролю за цэнаўтварэньнем. А да выпрацоўкі гэтай сыстэмы (гэта ўсяго толькі некалькі дзён), так, цэны расьці не павінны».
За павышэньне цэнаў сілавікі ўжо пачалі шэраг крымінальных спраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Беларусі зацьвердзіў новую сыстэму рэгуляваньня цэнаў, у ёй 370 таварных пазыцый і яшчэ больш кантролю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Уваходзім у часы ваеннага камунізму». Як у Беларусі працягваюць караць за цэны