3 кастрычніка ўкраінскі пісьменьнік Сяргей Жадан атрымаў Прэмію міру нямецкіх кнігагандляроў, паведамляе Ўкраінскі інстытут кнігі. Узнагарода прысуджаная за творчасьць і гуманную пазыцыю, дапамогу цывільным. і вайскоўцам.
«Мы гаворым эмацыйна, напружана, непасрэдна. Украінцам ня трэба апраўдвацца за свае эмоцыі, але іх трэба патлумачыць. Мы можам патлумачыць, мы можам апісаць, што з намі адбылося і адбываецца далей. Мы мусім быць гатовыя, што гэта будзе няпростая размова. Але яе трэба пачынаць сёньня», — сказаў Жадан на ўрачыстай цырымоніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польская акадэмія навук вылучыла ўкраінскага пісьменьніка Сяргея Жадана на Нобэлеўскую прэміюПрэмія міру нямецкіх кнігагандляроў — штогадовая ўзнагарода Асацыяцыі нямецкага кнігагандлю, якая ўручаецца з 1950 году. Прызавы фонд — 25 000 эўра. Раней прэмію атрымлівалі Герман Гесэ, Альбэрт Швайцэр, Карл Ясперс, Януш Корчак, Астрыд Ліндрэн, Вацлаў Гавэл, Амос Оз, Орхан Памук, Маргарэт Этвуд і іншыя пісьменнікі. У 2013 годзе прэмію прысудзілі Сьвятлане Алексіевіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сяргей Жадан: Жыцьцё з выбарамі не канчаецца