Паводле дадзеных цэнтру, адключэньне тэхнікі вядзецца для інфармацыйнай ізаляцыі Херсону, каб не дазволіць жыхарам перадаваць інфармацыю УСУ падчас украінскага контрнаступу.
Цэнтар заклікаў жыхароў пакінуць горад і выехаць на падкантрольную Ўкраіне тэрыторыю.
Між тым, Расея масава вывозіць насельніцтва Херсону на левы бераг Дняпра, заяўляючы аб «напружанай сытуацыі на фронце». Прызначаныя Расеяй улады Херсонскай вобласьці паведамілі аб недахопе рачнога транспарту для эвакуацыі і заявілі, што працуюць над выпраўленьнем сытуацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Акупацыйныя ўлады Херсону запатрабавалі ад жыхароў неадкладна зьехаць з горадуУдары ўкраінскіх войскаў па пераправах праз Дняпро прывялі да істотнага пагаршэньня забесьпячэньня расейскіх вайскоўцаў на правым беразе ракі. Лічыцца, што ім цяжка будзе ўтрымаць пазыцыі, і таму апошнія дні ўсё больш абмяркоўваецца магчымасьць адступленьня расейскіх сіл за Дняпро і выхад з Херсону — адзінага абласнога цэнтру Ўкраіны, захопленага Расеяй пасьля пачатку вайны.
Украінскае камандаваньне паведамляе аб працягу вываду асобных расейскіх падразьдзяленьняў з правага берага Дняпра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тэрыторыя будзе ператвораная ў пясчанае балота». Ці рэальнае затапленьне Херсонскай вобласьціАпошнія дні Расея атакавала інфраструктуру Ўкраіны. Паводле дадзеных «Укрэнэрга», у краіне выведзеныя са строю да 40% энэргааб’ектаў. Жыхарам Кіева, а таксама Кіеўскай, Чарнігаўскай, Чаркаскай і Жытомірскай абласьцей абмежавалі падачу электраэнэргіі.
У Роўна з прычыны адсутнасьці электрычнасьці спыніў працу завод для вытворчасьці ўгнаеньняў.
Часткова без вады і сьвятла аказаўся Энэргадар. Украінскія ўлады рэгіёну кажуць, што расейскае войска спачатку абстраляла прамзону, а затым наносіла ўдары па горадзе. Акрамя таго, у выніку абстрэлу ў Энэргадары быў разбураны гатэль, у якім нібыта часта спыняліся расейскія вайскоўцы і падкантрольныя Маскве чыноўнікі. Мэр гораду не ўдакладніў, хто менавіта абстраляў будынак.