Гішпанія накіруе зьнішчальнікі ў Баўгарыю і Румынію, каб узмацніць супрацьпаветраную абарону

Ілюстрацыйнае фота

Гішпанія заявіла, што накіруе 14 зьнішчальнікаў у Баўгарыю і Румынію, як унёсак у намаганьні NATO ўмацаваць свой усходні флянгу на фоне агрэсіўных дзеяньняў Расеі ў рэгіёне.

Міністэрства абароны Гішпаніі заявіла, што шэсьць зьнішчальнікаў Eurofighter і 130 вайскоўцаў будуць адпраўленыя ў Баўгарыю ў пэрыяд зь сярэдзіны лістапада да пачатку сьнежня для навучаньня.

Паводле Міністэрства абароны Баўгарыі, гішпанскія зьнішчальнікі Eurofighter павінны прыбыць у Баўгарыю 1 лістапада і да 23 сьнежня будуць выконваць апэрацыі па ахове паветранай прасторы разам з ВПС Баўгарыі.

У сваёй заяве Гішпанія таксама паведаміла, што разгортваньне васьмі зьнішчальнікаў F18M і 130 вайскоўцаў ВПС таксама будзе дзейнічаць у Румыніі ў пэрыяд са сьнежня па сакавік 2023 году ў рамках стратэгіі NATO «рэагаваньня і стрымліваньня».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўропа адкажа на ядзерны ўдар Расеі, калі ён будзе нанесены, — міністар абароны Латвіі