Беларусаў пазбавілі доступу да сотняў дарожных камэр

Ілюстрацыйнае фота

Дзяржаўнае прадпрыемства «Белдарцэнтр» канчаткова закрыла доступ да сотняў дарожных камэр.

Гэта заўважыла выданьне «Флагшток». Від з камэр абнаўляўся 1 раз на гадзіну — гэта дазваляла ацэньваць стан дарожнага пакрыцьця на ўсіх асноўных дарогах Беларусі.

Першапачаткова пабачыць выявы з камэр можна было на сайце інфармацыйнага цэнтру дарожнай гаспадаркі i.centr.by, аднак з пачаткам вайны гэтая функцыя была адключаная.

21 кастрычніка адбылося адключэньне доступу да камэраў назіраньня «Белдарцэнтру» на сэрвісе надвор’я windy.com.

Больш чым за месяц да пачатку вайны Дзяржаўны памежны камітэт прыбраў доступ да камэр на ўезьдзе і выезьдзе зь беларускіх памежных пераходаў — тады 14 студзеня першымі былі адключаныя камэры на мяжы з Украінай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі ўвялі фота- і відэакантроль наяўнасьці тэхагляду
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Швэдзкія дарожныя камэры знаходзяць у расейскіх бесьпілётніках