Украінскі дэпутат Аляксей Ганчарэнка разам з калегамі падрыхтаваў праект пастановы Вярхоўнай Рады з патрабаваньнем прызнаць Беларусь «часова акупаванай тэрыторыяй».
Як піша Ганчарэнка, у пастанове ёсьць наступныя пункты:
- зварот да міжнароднай супольнасьці з просьбай прызнаць тэрыторыю Беларусі часова акупаванай Расеяй
- пазбавіць ўрад Лукашэнкі міжнароднай правасуб’ектнасці
- спыніць удзел Беларусі ў міжнародных арганізацыях (ААН, МВФ і інш.)
- сынхранізаваць санкцыі супраць Расеі і Беларусі як акупаванай тэрыторыі і выключыць магчымасьць абыходу Расеяй санкцый празь Беларусь і выкарыстаньня Беларусі як афшорнай зоны.
«Лукашэнка дапамагае Пуціну забіваць нашых грамадзян, разбураць нашы дамы і інфраструктуру, — піша Ганчарэнка ў сваім тэлеграм-канале. — Расея ўжо правяла фактычны аншлюс Беларусі, а Лукашэнка толькі выконвае капрызы расейскага дыктатара. Трэба максымальна ціснуць на гэты незаконны рэжым!»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэпутат Рады Ганчарэнка: Полк Каліноўскага, Ціханоўская і Аб’яднаны кабінэт зьяўляюцца для мяне легітымнымі прадстаўнікамі вольнай Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка зробіць тое, што загадае Пуцін, але...» Палітоляг Вусаў пра сутнасьць гульні Ўкраіны зь Менскам