Тэлеграм-канал MAYDAY.TEAM паведамляе, што супрацоўнікі магілёўскага ГУБАЗіКу і АМАП затрымалі жыхара Клічава, музыку Андрэя Гаварушку.
Ператрус у доме і затрыманьне праводзіліся за нібыта «удзел у экстрэмісцкім фарміраванні»
Гаварушка — пэдагог дадатковай адукацыі.
У віну яму ставіцца тое, што ён нібыта пакідаў камэнтары ў сетцы «УКантакце» ў падтрымку ініцыятывы «Сумленныя людзі», а таксама «запусьціў чат-бот «План Перамога».
Дома ў яго правялі ператрус, пасьля чаго яго павезьлі ў Магілёў, дзе ён быў дапытаны.
Паводле інфармацыі MAYDAY TEAM, Гаварушка да гэтага часу не на волі.
Супраць вайсковага аналітыка Ягора Лебядка распачалі новую крымінальную справу
Як піша «Наша ніва» са спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы, новая справа заведзеная «па прыкмеце паўторнасьці». Паводле гэтых каналаў «кожнае інтэрвію экстрэмістам утварае асобны склад злачынства».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вайсковага экспэрта Лебядка ня выпусьцілі на волю пасьля 15 дзён арышту, зьявілася інфармацыя пра яго крымінальную справуІмаверна, размова ідзе пра ч. 2 арт. 364-1 КК (Спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці, учыненае паўторна альбо групай асобаў).
Вайсковага аналітыка Ягора Лебядка затрымалі 12 ліпеня і спачатку арыштавалі на «суткі», а пасьля распачалі супраць яго крымінальную справу за «спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (арт. 361-4 КК).