У парлямэнце Малдовы стварылі групу падтрымкі дэмакратычнай Беларусі

Будынак парлямэнту Малдовы

20 кастрычніка ў парлямэнце Малдовы стварылі групу падтрымкі дэмакратычнай Беларусі, паведамляе партал newsmaker.md. У яе ўвайшлі 19 дэпутатаў ад кіраўнічай праэўрапейскай партыі «Дзеяньне і салідарнасьць». Узначаліць групу дэпутатка Марына Марозава.

«Стварыўшы дэпутацкую групу падтрымкі дэмакратычнай Беларусі, парлямэнт пацьвердзіць сваю прыхільнасьць да прасоўваньня дэмакратычных каштоўнасьцяў і абароны асноўных правоў і свабодаў чалавека», — гаворыцца ў прэс-рэлізе парлямэнту.

Група мае займацца дыялёгам паміж парлямэнтам Малдовы і дэмакратычным рухам Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кішынёў запатрабаваў ад амбасадара Беларусі тлумачэньняў за словы Лукашэнкі аб магчымым уцягваньні Малдовы ў вайну