На сайце Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў зьявіўся профіль Юліі Густыр, якая 10 кастрычніка атрымала ліцэнзію на працу адвакаткі. Пасаду судзьдзі яна пакінула ў канцы мінулага году «ў сувязі са сканчэньнем тэрміну паўнамоцтваў».
Паводле «Нашай нівы», Густыр вядомая тым, што з 2016 году выносіла палітычныя прысуды: за гэты час яна разгледзела 104 «палітычныя» адміністрацыйныя справы.
У прыватнасьці, у жніўні 2020 яна дала 10 сутак «дыджэю перамен» Уладзіславу Сакалоўскаму за песьню Цоя, якую той разам з калегам уключыў на дзяржаўным мерапрыемстве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дыджэі пераменаў», баючыся далейшага перасьледу, зьехалі ў ЛітвуАгулам «за палітыку» судзьдзя выдала 607 сутак адміністрацыйнага арышту і штрафаў на амаль 39 тысяч рублёў.
Таксама Густыр асудзіла 11 палітвязьняў — агулам яна прысудзіла ім 14,5 года калёніі і 13 гадоў «хатняй хіміі».
У 2020 годзе Юлія Густыр трапіла пад санкцыі ЭЗ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вынікі 2020 году: поўны санкцыйны сьпіс Эўразьвязу супраць Лукашэнкі і ягонага атачэньня