Гулец зборнай Беларусі па хакеі на траве Ўладзіслаў Белавусаў і яго брат экс-гулец моладзевай зборнай Андрэй Белавусаў знаходзяцца на волі.
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Tribuna.com.
Пра затрыманьне Ўладзіслава ГУБАЗіКам стала вядома 4 кастрычніка, Андрэя — 12 кастрычніка. На іх TikTok-акаўнтах сілавікі апублікавалі «пакаяльныя відэа».
На сацсеткавыя акаўнты Андрэя Белавусава былі падпісаныя 1,8 мільёна чалавек у TikTok, больш за 330 тысяч на YouTube і больш за 220 тысяч у Instagram.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля гульца зборнай Беларусі па хакеі на траве затрымалі і ягонага брата, таксама вядомага TikTok-блогера