Знакамітыя прадстаўнікі беларускага спорту Андрэй Краўчанка, Сьцяпан Папоў, Віталь Гуркоў, Канстанцін Якаўлеў, Яна Максімава, Сямён Букін, Алег Дулуб, Іван Ганін, Дзьмітры Шэршань, Карына Казлоўская, Аляксандар Вахавяк, Міхаіл Залеўскі і іншыя запісалі відэазварот да беларускіх вайскоўцаў.
«Той, хто заўсёды гаварыў пра мірнае неба над галавой, адправіў у гэтае неба ракеты і самалёты для нападу на Ўкраіну. Гэта тая старонка гісторыі, якую ўжо не перагарнуць. Але і гэты дзень можа згаснуць перад новай датай — датай, калі беларускае войска нападзе на Ўкраіну. Вы ня станеце героямі. Беларусам будзе сорамна перад усім сьветам і перад самімі сабой», — гаворыцца ў відэа.
Спартоўцы заявілі, што не хацелі б бачыць суайчыньнікаў удзельнікамі захопніцкай вайны і назіраць за тым, як беларусы выконваюць загады расейцаў, якія гэтую вайну разьвязалі. Яны папярэдзілі, што грошы лепей пусьціць на разьвіцьцё Беларусі, а не на выплату рэпарацый Украіне пасьля паразы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СК заявіў, што алімпійскую прызэрку Аляксандру Герасіменю будуць судзіць завочна ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жаночую зборную Беларусі ў баскетболе адхілілі ад удзелу ў адборы да чэмпіянату Эўропы 2023 году