Інфармацыю апублікаваў Цэнтар беларускай салідарнасьці са спасылкай на Ўправу ў справах іншаземцаў.
Па стане на 30 верасьня ў Польшчы пражывалаі 59 327 грамадзян Беларусі з дакумэнтам, які дазваляе легальна знаходзіцца ў краіне.
Сярод гэтай колькасьці беларусаў:
- 29 226 чалавек маюць сталы від на жыхарства,
- 24 279 — часовы від на жыхарства,
- 3337 — дадатковую абарону,
- 898 — дазвол на знаходжаньне доўгатэрміновага рэзыдэнта ЭЗ,
- 590 — часовую абарону,
- 343 — статус уцекача,
- 654 — іншыя падставы знаходжаньня.
З 30 верасьня 2020 году па міжнародную абарону ў Польшчы зьвярнуліся 5063 чалавекі, зь іх 2399 чалавек — сёлета.
За 2021 і 2022 гады толькі 20 грамадзян Беларусі атрымалі адмову ў выдачы міжнароднай абароны. На разглядзе знаходзіцца яшчэ 851 справа.
Агулам беларусы падалі каля 10 тысяч заяваў аб выдачы міжнароднай абароны ў краінах ЭЗ.
За 2021 і 2022 гады грамадзяне Беларусі атрымалі 39 539 станоўчых і 4930 адмоўных рашэньняў па заявах аб выдачы ўсіх відаў ДНЖ.
Эмігранты зьвяртаюцца па сталы від на жыхарства ў Польшчы на падставе працы (67%), узьяднаньня сям’і (18%), навучаньня (3%) і зь іншых прычынаў (12%).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Большасьць — ва ўзросьце ад 20 да 39 гадоў. У Польшчы расказалі, колькі беларусаў цяпер стала пражываюць у краінеСа жніўня 2020 году беларусы атрымалі 39 709 гуманітарных візаў, 53 154 візы паводле праграмы Business Harbour.
Найбольш беларусаў жыве ў Мазавецкім ваяводзтве (амаль 25 тысяч чалавек), у Паморскім і ў Падляскім (звыш 8 тысяч у кожным).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы — прарасейскія? Ці празаходнія? Вынікі апытаньня Chatham House ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскі банк заявіў, што закрые рахункі ўсіх беларусаў бязь віду на жыхарства