Сёньня праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітвязьнямі 9 чалавек.
«Вясна» паведамляе, што лік палітзьняволеных у Беларусі папоўнілі Андрэй Будай, Аляксандар Мураўёў, Аляксандар Сідарэнка, Мікалай Бібліс, Юры Зянковіч, Мікалай Аўтуховіч, Павел Сава, Віктар Сьнягур, Ірына Гарачкіна.
Мікалай Аўтуховіч, Павел Сава, Віктар Сьнягур, Ірына Гарачкіна — фігуранты гэтак званай «справы Аўтуховіча», асуджаныя на 25, 20, 19 і 6 гадоў калёніі адпаведна.
Юрыя Зянковіча асудзілі на 11 гадоў калёніі ў справе «аб змове».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 25 год зьняволеньня. Агучылі выракі ў «справе Аўтуховіча». Гэта найвялікшыя палітычна матываваныя прысуды ў сувэрэннай гісторыі Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вынесьлі выракі Зянковічу, Кастусёву, Фядуту і іншым падсудным у справе аб «змове»: да 11 гадоў зьняволеньня