Сярод іншага, на сустрэчы абмяркоўвалася «дзяржаўная ідэя»:
«І правільна вы недзе там гаварылі пра дзяржаўную ідэалёгію, ідэалёгію ўвогуле. І што ў нас яе няма. У Расеі тым больш яе няма. Гэта таксама праўда. Мне прапаноўвалі мора ідэй, якія з прапановай на дзяржаўныя. Я іх усе адкінуў, бо яны не кладуцца на душу, на сэрца чалавека.
Што за ідэя, якая ня можа авалодаць масамі, як клясык казаў, і не кладзецца на сэрца? Гэта не ідэя. І ня можа яна быць дзяржаўнай ідэяй. Але пакуль нічога не нарадзілася, на жаль», — адзначыў Лукашэнка.
Аляксандра Дугіна называюць адным з галоўных ідэолягаў новага расейскага імпэрыялізму — «русского мира» і нэаэўразійства. Яго дачка Дар’я загінула 20 жніўня пад Масквой падчас выбуху аўтамабіля Land Cruiser, у якім яна ехала. Паводле адной з вэрсій, менавіта Аляксандар Дугін быў мэтай замаху, паводле іншай — сама Дар’я. Дачка, як і бацька, выступала ў падтрымку вайны ва Ўкраіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дугін уцякаў ад прыхільнікаў БНФ, а дачка сябравала з Азаронкам. Што зьвязвае Аляксандра і Дар’ю Дугіных зь Беларусьсю22 жніўня ФСБ заявіла аб раскрыцьці забойства Дугінай. Паводле вэрсіі ведамства, за злачынствам стаяць украінскія спэцслужбы, а выканаўцам стала грамадзянка Ўкраіны Натальля Воўк, якая заехала ў Расею з 12-гадовай дачкой. Як сьцьвярджае расейскае ведамства, Воўк пасялілася ў доме Дугінай і сачыла за ёй, а пасьля «кіраванага падрыву» яе аўтамабіля выехала ў Эстонію.
29 жніўня ФСБ заявіла, што забойства Дар’і Дугінай разам з Воўк рыхтаваў у Маскве яшчэ адзін удзельнік «украінскай дывэрсійнай групы» — грамадзянін Украіны Багдан Цыганенка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яны тэхналягічна скляпалі вэрсію з загадзя нарыхтаваных элемэнтаў». Аб «раскрытым» забойстве Дар’і ДугінайДарадца Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк заявіў, што ўкраінскі бок не датычны да выбуху.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За забойствам дачкі ідэоляга «русского мира» Дугіна стаяць украінцы, — спэцслужбы ЗШААмэрыканскія спэцслужбы лічаць, што некаторыя прадстаўнікі ўкраінскіх уладаў маглі санкцыянаваць забойства Дар’і Дугінай. Пра гэта гаворыцца ў публікацыі The New York Times.