У Сьветлагорску дзіця выпала зь дзявятага паверху, але засталося жывым

Хуткая дапамога ў Сьветлагорску, архіўнае фота

18 кастрычніка з акна шматпавярхоўкі выпаў маленькі хлопчык.

Цяпер дзіця знаходзіцца ў рэанімацыі, піша «Ранак».

Надзвычайнае здарэньне адбылося ў Сьветлагорску на вуліцы Стэфаноўскага, 12 прыкладна ў 10:40. Паводле папярэдняй інфармацыі, трохгадовае дзіця выпала з 9 паверху.

Відавочцы кажуць, што адразу пасьля падзеньня малое маўчала, а затым пачало гучна плакаць. Дзіця забрала «хуткая». Пра яго стан і абставіны здарэньня інфармацыі пакуль няма.

Таксама відавочцы расказваюць, што маці хлопчыка выйшла на вуліцу, калі яго заносілі ў «хуткую».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Заблякуем вашых дзяцей у краіне і прыйдзем у ваш дом». Як рэжым павіншаваў беларусак з Днём маці
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СК заявіў, што пяцёра дзяцей пацярпелі ў цісканіне ў менскім гандлёвым цэнтры Dana Mall