За студзень — верасень 2022 аб’ём валавога ўнутранага прадукту ў бягучых цэнах склаў 140,2 млрд рублёў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. У супастаўных цэнах да аналягічнага леташняга пэрыяду ён зьнізіўся на 4,7 працэнта.
Абʼём прамысловай вытворчасьці ў бягучых цэнах склаў 123,8 млрд рублёў. Да аналягічнага пэрыяду мінулага году ён зьнізіўся на 6,1%.
Розьнічны тавараабарот у студзені — верасьні склаў 49,7 млрд рублёў, зьнізіўшыся на 2,5% у супастаўных цэнах да студзеня — верасьня 2021 году.
Аптовы тавараабарот у студзені — верасьні дасягнуў 101,2 млрд рублёў, зьнізіўшыся на 16,7%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генпракуратура завяла 18 крымінальных справаў «па фактах завышэньня цэн», чатырох чалавек ўзялі пад вартуУ сельскагаспадарчым сэктары (у арганізацыях, фэрмэрскіх гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасьць склала 23,9 млрд рублёў. Яна павялічылася на 4,9 працэнта да аналягічнага пэрыяду мінулага году.
За 2021 год ВУП павялічыўся на 2,3 працэнта. У 2020 годзе ён зьнізіўся на 0,9%, у 2019-м — вырас на 1,2%, 2018-м — на 3%, 2017-м — на 2,4%, 2016-м — скараціўся на 2,6%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Міністэрстве прамысловасьці заявілі, што экспарт за студзень–верасень вырас на 11%