У горадзе Ейск у Краснадарскім краі вайсковы самалёт упаў на жылы дом, паведамляе «Медуза».
Паводле аднаго паведамленьня, навучальна-трэніровачны самалёт Л-39 упаў у двары на Камуністычнай вуліцы. Пасьля крушэньня агонь перакінуўся на жылы дзевяціпавярховы дом.
Паводле іншага паведамленьня, упаў самалёт Су-34.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Другі тыдзень ідуць расейскія атакі на цывільныя аб’екты Ўкраіны: атакавалі Кіеў, Мікалаеў і іншыя гарады. ФОТА