Затрыманьне пары ў Менску
Рамана Цыганкова і Марыю Яшчанку затрымалі 11 кастрычніка. Як стала вядома Свабодзе, абое з Воршы, але ў апошнія гады жывуць у Менску.
На «пакаяльным відэа» Раман сказаў, што на відэа з адной з акцыі сярод сілавікоў ён пазнаў свайго аднаклясьніка і адправіў ягоныя дадзеныя ў бот «Чорнай кнігі». Акрамя таго, яны сказалі, што ўдзельнічалі ў «несанкцыянаваных мітынгах» і пакідалі «нэгатыўныя камэнтары» супраць сілавікоў, паведамляе тэлеграм-канал «„Вясна“ назірае».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску судзяць валянтэраў фонду «Страна для жизни», які стварыў ЦіханоўскіПа інфармацыі праваабаронцаў, 13 кастрычніка над імі адбыўся суд. Рамана і Марыю арыштавалі на 14 сутак кожнага, але па якім артыкуле — невядома.
Супраць абодвух маладзёнаў, якія маюць сур’ёзныя хранічныя захворваньні, пачалі крымінальную справу. Пакуль невядома, у чым іх абвінавачваюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці пранік агент ГУБАЗіКу ў офіс Ціханоўскай? Рэха шпіёнскай гісторыі ў «Чорнай кнізе Беларусі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу: Жанчыну, якая правяла антываенную акцыю на лінейцы ў Наваполацку, аштрафавалі трэці раз