Асноўная мэта захадаў па ўзмацненьні дзяржаўнай мяжы — гарантаваньне бясьпекі, спыненьне парушэньня дзяржаўнай мяжы, выключэньне каналаў пастаўкі зброі і боепрыпасаў.
Узброеныя сілы дзейнічаюць разам з тэрытарыяльнымі органамі МУС і Дзяржаўнага памежнага камітэту.
Раней кіраўнік КДБ Беларусі Іван Тэртэль заявіў аб імаверных тэрактах на тэрыторыі Беларусі. Затым сілавікі выпусьцілі справаздачы нібыта пра затрыманьне падазраваных у падрыхтоўцы такіх тэрактаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС Беларусі: сілавікі прадухілі тэракты і затрымалі некалькі чалавек, за ўсім стаяць заходнія спэцслужбы2 кастрычніка Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні закон аб парадку выдачы біямэтрычных пашпартоў і абмежаваньнях на выезд з краіны.
Паводле законапраекту супрацоўнікам сілавых ведамстваў, уключаючы цывільны пэрсанал, можна будзе выехаць за межы Беларусі толькі па ўзгадненьні з кіраўніцтвам, якое можа накласьці забарону «ў мэтах забесьпячэньня інтарэсаў нацыянальнай бясьпекі да спыненьня абставінаў, якія перашкаджаюць выезду». Калі ў такіх асобаў ёсьць біямэтрычны пашпарт, на час службы яго давядзецца здаць у аддзел кадраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Турнэ сілавікоў па працоўных калектывах. Што яны там гавораць? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уступленьне Лукашэнкі ў вайну можа стаць пачаткам грамадзянскай вайны ў Беларусі