У першай палове дня 16 кастрычніка над Менскам было заўважана ад 3 да 4 зьнішчальнікаў МіГ-31. Ракет на іх не было, паведаміў тэлеграм-канал Беларускі Гаюн.
Міністэрства абароны Беларусі патлумачыла актыўнасьць расейскіх самалётаў над Менскам: у ведамстве заявілі, што ў Беларусь пачаў прыбываць «авіяцыйны складнік рэгіянальнай групоўкі войскаў».
Колькасьць расейскіх вайскоўцаў у межах «рэгіянальнай групоўкі» на тэрыторыі Беларусі — каля 9 тысяч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі будзем мець інфармацыю, што ўдар па Ўкраіне з поўначы немінучы, нанясём прэвэнтыўны ўдар па Беларусі», — украінскі вайсковы экспэртАляксандар Лукашэнка выступіў на нарадзе ў пытаньнях бясьпекі раніцай 10 кастрычніка. Там ён заявіў аб прынятым сумесна з Пуціным рашэньні аб разгортваньні рэгіянальнай групоўкі Расейскай Фэдэрацыі і Рэспублікі Беларусь.
Увечары 8 кастрычніка амбасадара Ўкраіны ў Менску Ігара Кізіма запрасілі ў МЗС Беларусі, каб уручыць яму дыпляматычную ноту. У ноце беларускі бок сьцьвярджае, што Ўкраіна плянуе напад на тэрыторыю Беларусі. Украінскае МЗС адрэагавала на такія заявы. Там падкрэсьлілі, што інфармацыя не адпавядае рэчаіснасьці і назвалі дзеяньні Менску «чарговымі інсінуацыямі рэжыму».
З 11 кастрычніка дзяржаўны сакратарыят Савету бясьпекі Рэспублікі Беларусь пасьля заявы Лукашэнкі пачаў тэрміновую праверку Ўзброеных Сіл.
Праверка мае комплексны характар і ахоплівае найбольш важныя пытаньні праверкі гатоўнасьці да выкананьня задач па прызначэньні, заявілі ў Міністэрстве абароны. У ходзе праверкі вайсковыя часткі і падразьдзяленьні адпрацуюць пытаньні прывядзеньня ў баявую гатоўнасьць, правядзеньне маршу, разгортваньне ў прызначаных раёнах з выкананьнем вучэбна-баявых задач.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усе прызыўныя мерапрыемствы плянавыя». Што казалі беларускія ўлады пра мабілізацыюНа тэрыторыі Беларусі пасьля разгортваньня РГВ зьявяцца некалькі тысяч расейскіх вайскоўцаў.
Згодна зь першым разьдзелам Ваеннай дактрыны саюзнай дзяржавы (прынятай 4 лістапада 2021 году), «рэгіянальная групоўка войскаў (сіл) Рэспублікі Беларусь і Расейскай Фэдэрацыі (далей — РГВ.), разьмешчаныя ў мірны час або разгорнутыя ў пэрыяд нарастаньня ваеннай пагрозы (пэрыяд непасрэднай пагрозы агрэсіі) у рэгіёне для адбіцьця магчымай агрэсіі органы кіравання і войскі (сілы) Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Ўзброеных Сіл Расейскай Фэдэрацыі, а таксама іншыя вайсковыя фармаваньні бакоў, прымяненьне якіх заплянавана паводле адзінай задумы і пляну».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нямеччына паставіць Украіне сыстэмы СПА