На відэа, разьмешчаных у інтэрнэце, відаць полымя і дым на пляцоўцы ў Тэгеране, а таксама чуваць стрэлы і выбухі. Афіцыйны прадстаўнік, якога цытуюць дзяржаўныя СМІ, заявіў, што сытуацыя знаходзіцца пад кантролем, але зьявіліся відэазапісы, якія паказваюць, што пасьля гэтага пажар працягваецца.
Іран на працягу некалькіх тыдняў ахоплены антыўрадавымі пратэстамі. Упершыню яны ўспыхнулі ў мінулым месяцы пасьля сьмерці 22-гадовай Махсы Аміні падчас затрыманьня паліцыяй. Афіцыйныя асобы сказалі, што яна памерла ад сардэчнага прыступу, але яе сям’я аспрэчыла гэта, заявіўшы, што яе пабіла паліцыя маралі.
Рана Рахімпур з BBC Persian сказала, што пакуль невядома, ці зьвязаны пажар у турме зь нядаўнімі дэманстрацыямі. Але гэта дапускаецца, бо пратэстоўцы былі каля турмы.
Восем чалавек атрымалі раненьні ў агні, паведаміла дзяржаўнае агенцтва IRNA.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Людзі патрабуюць аднаго: каб гэты рэжым скончыўся неадкладна». Іранская экспэртка пра сутнасьць і будучыню пратэстаў, якія ахапілі краінуГаворачы з тэрыторыі турмы, кіраўнік Тэгерану паведаміў дзяржаўнай тэлевізіі, што ў крыле, дзе знаходзяцца дробныя злачынцы, адбыліся бунты, аднак цяпер сытуацыя цалкам спакойная.
На некалькіх відэа, апублікаваных у інтэрнэце, чутныя стрэлы і выбухі, а на іншых чуваць, як людзі ля турмы скандуюць «сьмерць дыктатару» — адзін з галоўных лёзунгаў антыўрадавага руху пратэсту.
На адным відэа зафіксавана, як два невядомыя стралялі ў турму з-за яе пэрымэтру, пасьля чаго прагучаў выбух. Каля турмы сабралася шмат людзей, рух транспарту спыніўся, а на тэрыторыю ўваходзілі спэцыяльныя сілы паліцыі.
Іншыя здымкі паказвалі зьняволеных на даху часткі турмы, дзе ўтрымліваюцца палітычныя зьняволеныя і многія пратэстоўцы, якія былі арыштаваныя за апошнія чатыры тыдні. Сем’і некаторых зьняволеных паведамілі Бі-бі-сі, што яны не змаглі зьвязацца са сваімі сваякамі па тэлефоне, што яны маглі б зрабіць звычайна, і што інтэрнэт-злучэньне вакол турмы было адключана.
Турма даўно крытыкавалася заходнімі праваабарончымі групамі. Human Rights Watch абвінаваціла кіраўніцтва турмы ва ўжываньні пагроз катаваньнямі і бестэрміновым зьняволеньні, а таксама ў працяглых допытах і адмове ў мэдыцынскай дапамозе затрыманым.
Група хакераў, якія называюць сябе Edalat-e Ali (справядлівасьць Алі), у жніўні мінулага году апублікавала відэа з уцечкай запісаў з камэр назіраньня з турмы Эвін, на якіх бачна, як ахоўнікі б’юць і ўсяляк жорстка абыходзяцца са зьняволенымі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У верасьні падчас пратэстаў у Іране загінулі прынамсі 23 непаўналетнія