Пра гэта прадпрымальнік напісаў у твітары.
«Чорт зь ім... Хоць Starlink усё яшчэ губляе грошы, а іншыя кампаніі атрымліваюць мільярды даляраў ад падаткаплацельшчыкаў, мы працягнем бясплатна фінансаваць урад Украіны», — напісаў Маск.
Па дадзеных CNN, у верасьні кампанія SpaceX адправіла міністэрству абароны ЗША ліст, у якім заявіла, што больш не можа аплачваць адпраўку ва Ўкраіну тэрміналаў спадарожнікавай сувязі Starlink, і папрасіла Пэнтагон узяць фінансаваньне на сябе.
У пачатку кастрычніка Маск заявіў, што SpaceX выдаткавала на пастаўку і абслугоўваньне тэрміналаў Starlink ва Ўкраіне 80 мільёнаў даляраў, а да канца года выдаткі кампаніі перавысяць 100 мільёнаў. Пазьней ён напісаў у твітары, што зараз падтрымка тэрміналаў каштуе кампаніі каля 20 мільёнаў даляраў за месяц.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Офіс Зяленскага адрэагаваў на словы Маска пра немагчымасьць бясплатна даваць Украіне сыстэмы Starlink ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СNN: Кампанія Маска адмаўляецца фінансаваць паслугі Starlink ва Ўкраіне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ілан Маск прапанаваў чатыры пункты для міру ва Ўкраіне: Крым застанецца расейскім. Зяленскі адказаў