«У нас некалькі тысяч дзяцей ужо знаходзяцца на тэрыторыі іншых рэгіёнаў РФ, адпачываюць у дамах адпачынку, дзіцячых лягерах», — цытуе яго «РИА Новости».
Паводле Хуснуліна, расейскія ўлады таксама вывозяць іх Херсонскай вобласьці іншых жыхароў, якіх дастаўляюць «пакуль у месцы адпачынку, на базы, у прамежкавыя месцы». «У далейшым, калі яны захочуць жыць і працаваць у Расеі, мы будзем даваць ім жыльлё», — заявіў расейскі віцэ-прэмʼер.
Раней прызначаныя расейскім войскамі акупацыйныя ўлады Херсонскай вобласьці заклікалі мясцовых жыхароў выехаць у Расею, зьвязваючы гэта з пагрозай абстрэлаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Human Rights Watch абвінаваціла Маскву ў прымусовым вывазе ўкраінцаў у РасеюУкраіна неаднаразова абвінавачвала ўлады Расеі ў тым, што яны вывозяць украінскіх дзяцей, у тым ліку зь дзіцячых дамоў, і пасьля даюць ім расейскае грамадзянства.
Масква таксама спрасьціла працэдуру ўсынаўленьня ўкраінскіх дзяцей, што выклікала рэзкую крытыку Кіева і міжнародных арганізацый, якія бачаць у падобнай практыцы спробу пазбавіць дзяцей украінскай ідэнтычнасьці.
У апошнія некалькі дзён украінскія войскі працягваюць наступ у Херсонскай вобласьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расею вывезьлі звыш 1,5 мільёна грамадзян Украіны. Эвакуацыя ці прымусовая дэпартацыя? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна ідэнтыфікавала 5600 дзяцей, прымусова дэпартаваных у Расею