Аб гэтым ён заявіў падчас саміту «Цэнтральная Азія — Расея» ў Астане ў прысутнасьці прэсы і і кіраўнікоў Казахстану, Кіргізстану, Туркмэністану і Узбэкістану.
«Мы заўсёды паважалі і паважаем інтарэсы нашага галоўнага стратэгічнага партнэра. Мы хочам, каб і нас паважалі. Мы хочам, каб да нас [ставіліся] нароўні з афрыканскімі краінамі або іншымі краінамі. А мы што? Нашы працоўныя мігранты зьяжджаюць да вас: яны там працуюць, а ня проста так атрымліваюць грошы, яны працуюць», — заявіў Рахмон.
Ён таксама раскрытыкаваў Пуціна за адмову расейскіх высокапастаўленых чыноўнікаў прылятаць зь візытамі ў Таджыкістан, у прыватнасьці, яны адмовіліся прыняць удзел у бізнэс-форуме ў Душанбэ нават пасьля асабістай размовы паміж Рахмонам і Пуціным. Паводле Рахмона, ён спрабаваў узгадніць сустрэчу «хаця б на ўзроўні міністра», але з Расеі не былі гатовыя адправіць каго-небудзь вышэй намесьніка міністра. На думку Рахмона, гэта паказвае, што Расея ставіцца да краінаў Цэнтральнай Азіі не як да раўнапраўных партнэраў.
«Мы былі сьведкамі з вамі развалу Савецкага Саюза. Як і цяпер, мы былі сьведкамі таго, што не было ўвагі да малых рэспублік, малых народаў. Не ўлічваліся традыцыі, звычаі. Не надалі падтрымку разьвіцьцю», — сказаў Рахмон.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Казахстану заявіў перад Пуціным, што не прызнае «ДНР» і «ЛНР»Гэтая размова на саміце стала першай публічнай крытыкай Уладзіміра Пуціна прэзыдэнтам Таджыкістану. Раней дзеяньні Пуціна ўскосна крытыкаваў і прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў: ён адмовіўся падтрымаць пазыцыю Расеі з пачаткам поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну і прызнаваць незалежнасьць акупаваных тэрыторый, адмовіўся ад расейскага ордэну і абяцаў не выдаваць РФ грамадзян, якія ўцякалі ад мабілізацыі.