Гэта вынікае з паведамленьня на сайце Эўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) па выніках працы каардынацыйнай камісіі ЭАК у Кракаве.
«Я ведаю, што гэтае пытаньне хвалюе многіх з вас. Таму я павінен быць вельмі дакладным у сваім адказе: у цяперашніх абставінах удзел расейскіх і беларускіх спартоўцаў немагчымы», — сказаў прэзыдэнт ЭАК Сьпірас Капралас падчас прэс-канфэрэнцыі, адказваючы польскім СМІ.
Эўрапейскія гульні — рэгіянальныя міжнародныя комплексныя спартыўныя спаборніцтвы сярод атлетаў Эўропы. Іх праводзяць раз на 4 гады пад кіраўніцтвам Эўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЭАК).
Папярэднія Эўрапейскія гульні праходзілі ў 2019 годзе ў Менску.
Наступныя гульні ў пэрыяд з 21 чэрвеня па 2 ліпеня 2023 году прыме польскі Кракаў. Чакаецца, што ўдзельнічаць у іх будуць каля 7 тысяч спартоўцаў, спаборніцтвы пройдуць у 25 відах спорту (зь якіх 18 алімпійскія).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расеі і Беларусі забаранілі ўдзельнічаць у Паралімійскіх гульнях у Пэкіне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь і Расею адхілілі ад усіх камандавых спаборніцтваў у тэнісе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэдалістка Эўрагульняў, якая выступіла супраць рэжыму, зьехала ў Польшчу і там выйграла ўжо тры залатыя мэдалі