Пра гэта заявіў намесьнік кіраўніка расейскай дэлегацыі на пасяджэньні Генасамблеі ААН Канстанцін Варанцоў, паведамляе «РИА Новости».
Ён абгрунтаваў такія дзеяньні магчымым прасоўваньнем ядзернай інфраструктуры NATO на ўсход.
«Пры гэтым перадаваць Беларусі тэхналёгіі па пераабсталяваньні самалётаў у носьбіты ядзернай зброі не плянуецца», — заявіў расейскі дыплямат.
Таксама Варанцоў дадаў, што цяпер «не плянуецца ні фізычна аснашчаць беларускія сыстэмы ядзернымі боезарадамі, ні перамяшчаць такія боезарады на беларускую тэрыторыю».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прыгразіў Захаду самалётамі, якія зьнялі з узбраеньня 10 гадоў тамуУ канцы жніўня Аляксандар Лукашэнка памылкова заявіў журналістам, што «беларускія самалёты Су-24 ужо падрыхтавалі для нясеньня атамных зарадаў» на выпадак «пагрозы з боку Захаду» — самалёты Су-24 былі выведзеныя са складу Ўзброеных Сіл Беларусі яшчэ ў 2012 годзе.