14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці.
Дзень у гісторыі
1066 — адбылася бітва пры Гастынгсе — першая і апошняя значная спроба процістаяньня нармандзкай заваёве Англіі.
1529 — скончылася аблога туркамі Вены. Турэцкая армія сышла ад гарадзкіх муроў ні з чым.
1773 — у Рэчы Паспалітай створана Адукацыйная камісія — першае ў сьвеце міністэрства адукацыі.
1806 — бітва пры Ене і Аўэрштаце, разгром Напалеонам войска Прусіі, які прывёў да выхаду Прусіі з вайны.
1851 — у Лёндане заснаванае адно з найбольшых прэс-агенцтваў у сьвеце Reuters.
1921 — у Кіеве пачаў працу першы Ўсеўкраінскі сабор украінскай аўтакефальнай царквы.
1942 — нацысты зьнішчылі Кобрынскае гета.
1947 — амэрыканскі пілёт Чарлз Егер упершыню пераадолеў гукавы бар’ер.
1953 — з канвэера Менскага трактарнага заводу сышоў першы трактар «Беларусь».
1962 — амэрыканскі самалёт-выведнік выявіў на Кубе савецкія ракеты, пачатак Карыбскага крызісу.
1964 — пленум ЦК КПСС зьняў з пасады першага сакратара ЦК Мікіту Хрушчова і абраў на ягонае месца Леаніда Брэжнева.
1981 — Хосьні Мубарака абралі прэзыдэнтам Эгіпту. На гэтай пасадзе ён заставаўся амаль 30 гадоў.
У гэты дзень нарадзіліся
1890 — Дуайт Эйзэнгаўэр, 34-ы прэзыдэнт ЗША, камандуючы амэрыканскімі войскамі ў Эўропе падчас Другой сусьветнай вайны.
1898 — Яўхім Кіпель, навуковец, палітык, вязень ГУЛАГу, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й ЗША
1899 — Адам Бабарэка, беларускі пісьменьнік, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў літаратурных аб’яднаньняў «Маладняк» і «Ўзвышша».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 20 фактаў пра Адама Бабарэку, якому польскія жаўнеры выразалі на плячах пяціканцовыя зоркі1903 — Сямён Косбэрг, савецкі канструктар авіяцыйных і ракетных рухавікоў. Пад ягоным кіраўніцтвам створана сэрыя вадкасных ракетных рухавікоў, якія выводзілі ў космас касьмічныя караблі, спадарожнікі Зямлі і аўтаматычныя міжплянэтныя станцыі. Яго імем названыя вуліца ў Слуцку і кратэр на Месяцы.
1915 — Усевалад Краўчанка, беларускі пісьменьнік, загадкава загінуў у Францыі ў 1961 годзе.
1940 — Кліф Рычард, брытанскі сьпявак.
1943 — Гары Паганяйла, беларускі адвакат і праваабаронца.
1946 — Дэн Маккафэрці, заснавальнік і вакаліст рок-гурту «Nazareth».
1973 — Анжаліка Борыс, польская грамадзкая дзяячка Беларусі.
1972 — Валянцін Стэфановіч, беларускі праваабаронца, палітычны вязень.
У памяці
2004 — Іван Шамякін, беларускі пісьменьнік.