Затрымалі ўдзельнікаў Эўравізіі-2012 братоў Каракіных

Беларускі рок-гурт Litesound

Блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал паведаміў пра затрыманьне беларускіх ўдзельнікаў Эўравізіі 2012 году.

«Гурт Litesound трапіў на Эўравізію толькі дзякуючы дапамозе ўладаў у справядлівым падліку галасоў. А ў 2020 з трыбухамі прадаліся прайдзісьветам, спрабуючы хайпануць», — лічыць пралукашэнкаўскі тэлеграм-канал і паведамляе, што братоў Дзьмітрыя і Ўладзімера Каракіных затрымліваў САХР.

Паведамляецца таксама, што ў доме знайшлі «невялікі арсэнал незарэгістраванай зброі і боепрыпасаў, які належыць бацьку сьпевакоў».

  • Заснаваны ў 2005 братамі Каракінымі гурт Litesound неаднаразова ўдзельнічаў у розных міжнародных эстрадных фэстывалях і конкурсах.
  • У 2012 гурт не прайшоў у фінал Эўравізіі, аднак атрымаў Eurostar Award па выніках онлайн-галасаваньня.
  • У 2020 Дзьмітрый і Ўладзімер Каракіны падтрымалі пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў, стварылі некалькі трэкаў на беларускай мове, сёлета выступілі супраць нападу Расеі на Ўкраіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі судзяць пэнсіянэра з псыхічным захворваньнем. Ён дасылаў тэлеканалу «Белсат» sms з кнопачнага тэлефона
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманага ў Расеі экс-палітвязьня Касьцюка экстрадавалі ў Беларусь
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэтая амністыя — не для палітвязьняў. Чаканьні людзей ня спраўдзіліся», — кіраўнік Беларускага Хэльсынскага камітэту