«Людзей на апошнюю службу прыйшло больш, чым звычайна, — нават ня ўсе змаглі зьмясьціцца ў памяшканьні парафіяльнага дома», — гаворыцца ў паведамленьні «Хрысціянскай візіі».
Паводле відавочцаў, каля будынка дзяжурылі супрацоўнікі МУС у цывільным. Пасьля службы парафіянаў папрасілі не зьбірацца каля Чырвонага касьцёла на малітву, каб пазьбегнуць правакацый.
Удзельнікі службы разыходзіліся невялікімі групамі па некалькі чалавек. Пра затрыманьні не паведамляецца.
12 кастрычніка скончыўся тэрмін, вынесены каталіцкай супольнасьці для высяленьня з Чырвонага касьцёла і парафіяльнага дома. У гэты дзень парафію наведалі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Казімір Велікаселец.
«Мітрапаліт на пэнсіі плакаў ад безвыходнасьці сытуацыі», — расказалі сьведкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міліцыянты перашкодзілі малітве вернікаў каля закрытага Чырвонага касьцёла і спрабавалі затрымаць ксяндза. ФОТАЧырвоны касьцёл быў закрыты ўладамі для вернікаў і сьвятароў пасьля інцыдэнту з узгараньнем 26 верасьня. Ужо неўзабаве ўлады пастанавілі забраць будынак у парафіі, матывуючы рашэньне неабходнасьцю рамонту.
Ужо да 12 кастрычніка парафіі неабходна было забраць сваю маёмасьць з будынка. Але вернікаў і ксяндза не пускаюць у будынак касьцёла.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Парафія Чырвонага касьцёла зьвярнулася да Лукашэнкі, просіць пусьціць вернікаў у храмКсёндз-магістар Уладзіслаў Завальнюк, які ўжо больш за тыдзень трымае «чысты пост», 11 кастрычніка маліўся на ганку каля зачыненых дзьвярэй Чырвонага касьцёла, калі да яго падышлі міліцыянты ў форме і паспрабавалі гвалтам адцягнуць з патрабаваньнем: «Пройдёмте!». Сьвятар папрасіў іх не кранаць яго, і міліцыянты перасталі яго чапаць. Сілавікі перашкаджалі малітве і іншых людзей, якія зьбіраліся каля сьвятыні.
11 кастрычніка каталіцкая суполка накіравала Лукашэнку адкрыты ліст з просьбай дапусьціць упаўнаважаных прадстаўнікоў прыходу да агляду пашкоджаных пажарам збудаваньняў Чырвонага касьцёла ў Менску. Копія ліста разьмешчаная на сайце парафіі.
Прыхаджане таксама заявілі аб тым, што пажар у храме быў не выпадковым, і накіравалі ў Сьледчы камітэт запыт аб даваньні інфармацыі па выніках праведзеных сьледчых дзеяньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Атака на Каталіцкую царкву. Улады забіраюць у каталікоў Чырвоны касьцёл, закрылі школу ў Хрысьціянскім цэнтры ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менска-Магілёўская архідыяцэзія заявіла, што вядзе дыялёг з уладамі пра далейшае выкарыстаньне Чырвонага касьцёла13 кастрычніка спаўняецца 175 гадоў фундатару касьцёла Эдварду Вайніловічу. Вайніловіч, гаспадарчы і палітычны дзеяч, мэмуарыст, нарадзіўся ў 1847 годзе. У 1905–1910 гадах на грошы Вайніловіча пабудавалі Чырвоны касьцёл у Менску ў памяць пра ягоных дзяцей, якія заўчасна памерлі, — Сымона і Алену Вайніловічаў.