Кабінэт Ціханоўскай спрабуе ўсталяваць афіцыйныя адносіны з Кіевам

Валер Кавалеўскі

Прадстаўнік у замежных справах Аб’яднанага Пераходнага кабінэту Беларусі Валер Кавалеўскі знаходзіцца ва Ўкраіне з мэтай усталяваньня афіцыйных адносінаў з уладамі Ўкраіны.

Пра гэта паведамляе Тэлеграм канал Сьвятланы Ціханоўскай.

Плянуецца, што падчас паездкі Кавалеўскі праінфармуе ўкраінскі бок аб дзейнасьці кабінэту, правядзе кансультацыі ў сувязі з эскаляцыяй удзелу рэжыму Лукашэнкі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Будуць таксама разгледжаныя супольныя захады дзеля абароны незалежнасьці абедзьвюх краін ва ўмовах расейскай агрэсіі і вырашэньня ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арастовіч назваў Ціханоўскую законна абраным прэзыдэнтам Беларусі і заклікаў ня ганьбіць беларусаў