Паседжаньні ўнесеныя ў расклад на сайце Вярхоўнага суду, заўважыла выданьне Zerkalo.io.
Гаворка ідзе пра прыватныя школы «Стэмбрыдж», «Генэзіс Скул», «Грын Хіл» і «Пачатковая школа РКШ». Супраць першых трох пазовы падало МНС у асобе Савецкага і Першамайскага РАНС, а супраць апошняй школы — Цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі Фрунзенскага раёну Менску.
Справы будуць разглядаць судзьдзі Іван Майсейчык і Ігар Мурашкін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сталі вядомыя дэталі арышту дырэктаркі менскай прыватнай школыАкрамя таго, як сьцьвярджае Sputnik.by са спасылкай на сваю крыніцу, днямі такі ж суд прайшоў у дачыненьні да прыватнай установы адукацыі «Мужчынская гімназія». Вышэйназваная «Пачатковая школа РКШ» — фактычна частка гэтай гімназіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Улады бачаць у прыватнай адукацыі свайго апанэнта, альтэрнатыву», — пэдагог Сьвятлана МацкевічДа пачатку кастрычніка вялікая частка недзяржаўных школаў у Беларусі прыпынілі працу ў сувязі зь ціскам з боку ўладаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады закрылі школу ў каталіцкім Хрысьціянскім сацыяльным цэнтры ў Менску ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства адукацыі паставіла на першае месца ідэалягічную апрацоўку