Як заявілі ў агенцтве, зонду DART удалося зьмяніць арбіту 160-мэтровага астэроіда Дыморфа (Dimorphos), пратараніўшы яго на адлегласьці 11 мільёнаў кілямэтраў ад Зямлі.
«Гэта пераломны момант для плянэтарнай абароны і пераломны момант для чалавецтва», — заявіў у аўторак на брыфінгу дырэктар NASA Біл Нэльсан. Місія абышлася амэрыканскаму бюджэту больш як у 320 мільёнаў даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраваны зонд NASA пратараніў 160-мэтровы астэроідНазіраньне ажыцьцяўлялася з дапамогай абсэрваторый на Зямлі і касьмічных тэлескопаў «Хабл» і «Джэймс Уэб». Дыморф абарачаецца вакол большага астэроіда Дыдыма. Да сутыкненьня са спадарожнікам адно абарачэньне вакол арбіты праходзіла за 11 гадзін 55 хвілін. Цяпер гэты час скараціўся да 11 гадзін 23 хвілін.
DART сутыкнуўся з Дыморфам у канцы верасьня на хуткасьці каля 24 тысяч кілямэтраў за гадзіну. Апарат быў запушчаны з базы ў Каліфорніі летась у лістападзе. З моманту сутыкненьня навукоўцы вывучалі, ці ўдалося ім зьмяніць траекторыю астэроіда.
У будучыні такім чынам плянуецца зьмяняць арбіту касьмічных целаў, якія могуць сутыкнуцца зь Зямлёй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папярэдзіць зьнішчэньне Зямлі: місія NASA сутыкнецца з астэроідам