веПраверка мае комплексны характар і ахоплівае найбольш важныя пытаньні праверкі гатоўнасьці да выкананьня задач па прызначэньні, заявілі ў Міністэрстве абароны.
У ходзе праверкі вайсковыя часткі і падразьдзяленьні адпрацуюць пытаньні прывядзеньня ў баявую гатоўнасьць, правядзеньне маршу, разгортваньне ў прызначаных раёнах з выкананьнем вучэбна-баявых задач.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнікі МЗС краін ЭЗ адрэагавалі на заявы Лукашэнкі аб магчымым нападзе на Беларусь і разгортваньні супольнай з Расеяй групоўкі10 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка правёў чарговую нараду зь сілавым блёкам. Там ён заявіў:
«У сувязі з абвастрэньнем на заходніх межах саюзнай дзяржавы мы дамовіліся аб разгортваньні рэгіянальнай групоўкі Расейскай Фэдэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Гэта ўсё па нашых дакумэнтах. Калі ўзровень пагрозы дасягае цяперашняга ўзроўню, як зараз, мы пачынаем задзейнічаць групоўку саюзнай дзяржавы. Аснова гэтай групоўкі — армія, Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь. Павінен вас інфармаваць, што фармаваньне гэтай групоўкі пачалося. Яно ідзе ўжо, па-мойму, цягам двух дзён. Аддадзена было маё распараджэньне, каб мы прыступілі да фармаваньня гэтай групоўкі».
Існаваньне такой групоўкі не прадугледжвае сумесных ваенных дзеяньняў за межамі Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар абароны Хрэнін назваў задачы рэгіянальнай групоўкі войскаў, аб разгортваньні якой заявіў Лукашэнка ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларускае войска, нават калі яго адправіць на фронт, будзе кропляй у моры»,— заснавальнік Conflict Intelligence TeamУ выпадку наяўнасьці ў вас інфармацыі аб прызыве рэзэрвістаў на зборы і іншыя зьвесткі, якія ідуць з войска, просім вас зьвязацца з нашай рэдакцыяй. Гэта можна зрабіць бясьпечным чынам.