Па словах міністра Віктара Хрэніна, задачы ў групоўкі «выключна абаронныя». Усе захады накіраваныя на «адэкватнае рэагаваньне на дзеяньні паблізу ад межаў».
Зыходзячы з пагроз, можа ажыцьцяўляцца перагрупоўваньне РГВ для прыкрыцьця асобных кірункаў, сказаў міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін.
«Сама Рэгіянальная групоўка войскаў — гэта складаны арганізм, які складаецца з мноства частак. Гэта і органы кіраваньня рознага ўзроўню, войскі, сілы, сыстэмы забесьпячэньня.
На працягу часу функцыянаваньня гэтага абароннага кампанэнту Саюзнай дзяржавы адпрацоўваліся розныя варыянты яе разгортваньня і прымяненьня. Адначасовае разгортваньне ўсіх сыстэм у выпадку відавочнай пагрозы альбо паэтапнае разгортваньне ў адпаведнасьці з становішчам», — прыводзіць прэс-служба Мінабароны словы Віктара Хрэніна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што за вайсковая тэхніка едзе ў Беларусь і што ў Беларусі ёсьць на ўзбраеньні. РазьбіраемсяМіністар дадаў, што асобныя дзеяньні рэалізуюцца паэтапна, зыходзячы з абстаноўкі. Яны накіраваныя на «папераджальную гатоўнасьць РГВ да рэагаваньня на наяўнае становішча, якое гарантуе бясьпеку па пэрымэтры межаў Саюзнай дзяржавы».
«Зыходзячы з пагроз, можа ажыцьцяўляцца перагрупоўваньне для прыкрыцьця асобных кірункаў», — растлумачыў Хрэнін.
Ён заявіў, што задачы групоўкі «зьяўляюцца выключна абароннымі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар абароны Хрэнін зьвярнуўся да літоўцаў, палякаў і ўкраінцаў: «Не правакуйце нас» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінабароны Беларусі заявіла, што «ў выпадку неабходнасьці» можа выставіць 500 тысяч рэзэрвістаў