Падчас візыту Сьвятлана Ціханоўская выступіць у Камітэце замежных справаў ЭЗ, дзе, сярод іншага, падыме тэмы разгортваньня расейска-беларускай рэгіянальнай групоўкі войскаў, пагрозы незалежнасьці Беларусі з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і рэпрэсій супраць беларусаў.
Ціханоўская таксама «прадставіць магчымыя выхады з палітычнага крызісу і вынікі працы беларускіх дэмакратычных сіл».
Паведамляецца, што ў пляне — яе сустрэчы з прэзыдэнтам і першым віцэ-прэзыдэнтам Эўрапейскага парлямэнту, кіраўніком Эўрапейскай народнай партыі, некаторымі эўрадэпутатамі, міністрам замежных спраў Бэльгіі, сьпікерам Палаты прадстаўнікоў Кіпру.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская прапанавала Зяленскаму збудаваць альянс з дэмакратычнай БеларусьсюАляксандар Лукашэнка паляцеў у Таджыкістан. Ягоная прэс-служба паведаміла, што ён сустрэнецца з прэзыдэнтам Эмамалі Рахмонам, зь якім яны абмяркуюць «пашырэньне супрацоўніцтва, перш за ўсё ў гандлёва-эканамічнай сфэры, рэалізацыю наяўных і пэрспэктыўных праектаў».
У гэты час у Душанбэ пройдзе таджыцка-беларускі інвэстыцыйны форум, у рамках якога будзе працаваць выстава прадукцыі Made in Belarus.
З Таджыкістану Лукашэнка адправіцца ў Казахстан. У Астане 13–14 кастрычніка пройдзе саміт Нарады па ўзаемадзеяньні і мерах даверу ў Азіі (НУМДА) і пасяджэньне Савету кіраўнікоў дзяржаў СНД.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жузэп Бурэль: рэжым Лукашэнкі адкажа за ваенныя злачынствы супраць Украіны