Аляксандар Лукашэнка падпісаў указы, якія датычацца дзейнасьці сыстэмы органаў дзяржаўнай бясьпекі, паведамляе БЕЛТА.
Яны прадугледжваюць падпарадкаваньне органаў дзяржаўнай бясьпекі выключна самому Лукашэнку. Гэта ва ўказе назвалі «ўдасканальваньнем».
Да гэтага часу органы дзяржаўнай бясьпекі фармальна падпарадкоўваліся ў тым ліку і ўраду і Радзе бясьпекі.
Адзін з указаў прадугледжвае рэарганізацыю дзяржаўнай установы адукацыі «Інстытут нацыянальнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь» у Акадэмію нацыянальнай бясьпекі.
Савету Міністраў і Камітэту дзяржбясьпекі даручана да 1 студзеня 2023 года прыняць меры па рэалізацыі названых указаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чыгуначнікі паведамляюць, што Беларусь адправіла танкі на Данбас для падтрымкі Расеі. Улады гэта адмаўляюць