«Я веру, што Расея атрымае паразу, а Ўкраіна адновіць сваю тэрытарыяльную цэласнасьць і абароніць незалежнасьць. Беларусы ўвесь гэты час будуць з народам Украіны», — сказала Ціханоўская.
Яна нагадала ўкраінцам, што «Беларусы — гэта не Лукашэнка».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што за вайсковая тэхніка едзе ў Беларусь і што ў Беларусі ёсьць на ўзбраеньні. Разьбіраемся«Лукашэнка — ганьба маёй краіны. Што Лукашэнка абвесьціць заўтра ці пасьлязаўтра — невядома, бо ён ужо не прымае рашэньні, за яго гэта робіць Крэмль. Таму Беларусь павінна выйсьці з ваенных, палітычных і эканамічных саюзаў з Расеяй, якія падрываюць нацыянальныя інтарэсы нашай краіны», — заявіла палітык.
Яна прыгадала словы прэзыдэнта Зяленскага, які ў адным са зваротаў сказаў, што ня просіць, каб сьвет змагаўся замест украінцаў, а просіць даць украінцам дапамогу.
«Беларусы таксама ня просяць змагацца замест нас. Мы прапануем Украіне і ўкраінскаму народу збудаваць альянс з дэмакратычнай Беларусьсю. Аб'яднаны Пераходны Кабінэт гатовы да супрацы з Украінай і ўсталяваньня дыпляматычных і палітычных адносінаў. Мы гатовыя дзейнічаць разам з Украінай», — сказала Сьвятлана Ціханоўская.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латушка агучыў некалькі магчымасьцяў для беларускіх вайскоўцаў, калі іх адправяць на вайнуСёньня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што прынятае рашэньне аб разгортваньні рэгіянальнай групоўкі ўзброеных сілаў Беларусі і Расеі. Ён паведаміў, што некалькі тысячаў расейскіх вайскоўцаў прыбудуць у Беларусь.