Як паведамляе партал catholic.by, у сустрэчы ўзялі ўдзел нунцый Ватыкану ў Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч і мітрапаліт Менска-Магілёўскі, архібіскуп Юзаф Станеўскі.
На сустрэчы з упаўнаважаным Аляксандрам Румаком абмеркавалі і сытуацы вакол касьцёла сьвятых Сымона і Алены ў Менску (Чырвонага касьцёла). Але пра падрабязнасьці або канкрэтныя дамоўленасьці не паведамляюць.
Улады скасоўваюць дамову неадкладнага карыстаньня касьцёлам з парафіяй і патрабуюць забраць маёмасьць з храма да 12 кастрычніка. Афіцыйны ліст вызваліць касьцёл прыйшоў на імя ксяндза-пробашча Ўладзіслава Завальнюка. Афіцыйная прычына: «немагчымасьць яго эксплюатацыі», зьвязаная з загараньнем, якое адбылося 26 верасьня.
Адзіны вынік сустрэчы, пра які паведамілі публічна, — перадача дзяржаўнымі ўладамі касьцёла Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і сьвятога Станіслава ў Магілёве парафіяльнай супольнасьці ў бязвыплатнае карыстаньне тэрмінам на пяць гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Атака на Каталіцкую царкву. Улады забіраюць у каталікоў Чырвоны касьцёл, закрылі школу ў Хрысьціянскім цэнтры