«Паводле папярэдніх зьвестак, у выніку здарэньня загінулі тры чалавекі. Гэта, як мяркуецца, пасажыры легкавога аўтамабіля, які знаходзіўся побач з грузавіком, які падарваўся. У цяперашні час з вады ўжо паднятыя целы двух загінулых — мужчыны і жанчыны, іх асобы высьвятляюцца», — паведамляецца ў тэлеграм-канале ведамства.
Сьледчы камітэт РФ завёў крымінальную справу па факце здарэньня.
У рамках расьсьледаваньня сьледчыя СК РФ устанавілі дадзеныя грузавога аўтамабіля і яго ўласьніка. Гэта жыхар Краснадарскага краю, па месцы яго жыхарства пачалі сьледчыя дзеяньні. Вывучаецца маршрут перамяшчэньня аўтамабіля і адпаведная дакумэнтацыя, заявілі ў ведамстве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Крымскім мосьце ў выніку выбуху аўтамабіля абрынуліся два пралёты, гарэлі цыстэрны з палівам. Ёсьць загінулыяРаніцай 8 кастрычніка на Крымскім мосьце разгарэўся пажар. Паводле інфармацыі Крымскай чыгункі, ён быў выкліканы паліўнай цыстэрнай, якая загарэлася і знаходзілася ў хвасьце грузавога цягніка. Два аўтамабільныя пралёты маста часткова абрушаныя.
Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт РФ заявіў, што на мосьце адбыўся падрыў грузавога аўтамабіля.
На цяперашні момант пажар на Крымскім мосьце патушылі. Рух па ім цалкам закрыты, усе аўтобусныя рэйсы з Крыма ў Расею адмененыя, продаж білетаў на цягнікі, якія ідуць у Крым і зь яго, прыпынены.
Суднаходзтва на Керчанскім праліве не спынялася, для аўтамабіляў рыхтуецца запуск паромнай пераправы праз праліў, заявілі акупацыйныя ўлады Крыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У крымскім санаторыі «Беларусь» адпачывае больш за 200 беларусаў. У сувязі з выбухам на мосьце ім падоўжылі пражываньне