Пры неабходнасьці Міністэрства абароны Беларусі можа выставіць рэсурс у 500 тысяч ваеннаабавязаных, заявіў міністар абароны Віктар Хрэнін, выступаючы на сустрэчы з журналістамі і блогерамі.
Ён удакладніў, што гаворка ідзе пра падрыхтаваны рэзэрв, паведамляе прэс-служба Мінабароны.
Хрэнін таксама заявіў, што мабілізацыйныя зборы з рэзэрвістамі праводзяцца ў Беларусі на пастаяннай аснове, за апошнія 20 гадоў празь іх прайшлі 130 тысяч чалавек.
Міністар абароны таксама адзначыў, што ў Беларусі няма неабходнасьці ствараць кантрактнае войска, бо колькасьць кантрактнікаў сёньня складае 60%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі беларусаў падтрымліваюць вайну. Вынікі новага апытаньня Chatham House ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь уступіць у вайну. Ня думаю, што ў Лукашэнкі ёсьць магчымасьць сказаць Крамлю цьвёрдае «не», — Самарукаў