Паводле яго, цяпер у горадзе вядомыя два масавыя пахаваньні.
«У адным зь іх каля двухсот магіл. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта адзінкавыя магілы, дзе пахаваныя мірныя жыхары. У іншым раёне знаходзіцца брацкая магіла, у якой, паводле апэратыўных зьвестак, могуць знаходзіцца як вайскоўцы, так і мірныя жыхары. Дакладную лічбу яшчэ трэба будзе ўстанавіць», — паведаміў Кірыленка ў сваім Тэлеграм-канале.
Паводле яго, праваахоўнікі абсьледуюць месцы пахаваньняў і неўзабаве пачнуць эксгумацыю.
Тым часам у горадзе Сьвятагорск Данецкай вобласьці на гарадзкіх могілках перапахавалі 21 загінулага мірнага жыхара. Як растлумачыў Кірыленка, падчас баёў і акупацыі Сьвятагорска загінулых хавалі на вуліцах і ў дварах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ня толькі Ліман. Якія населеныя пункты вызвалілі ўкраінскія войскі ў Данецкай і Херсонскай абласьцяхУ пачатку кастрычніка стала вядома, што Ўкраіна вярнула пад свой кантроль горад Ліман Данецкай вобласьці.
Пасьля адступленьня расейскіх войскаў у Харкаўскай вобласьці таксама выяўленыя масавыя пахаваньні загінулых, улады праводзяць эксгумацыю і кажуць, што большасьць целаў мае сьляды гвалтоўнай сьмерці, на некаторых — сьляды катаваньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Катавалі токам, вырывалі пазногці, адразалі геніталіі. На Харкаўшчыне знайшлі 22-ю катоўню, дзе расейцы зьдзекаваліся з украінцаў