Паводле Аверчука, грошы будуць выдзеленыя на праекты, якія будуць зьвязаныя з імпартазамяшчэньнем і разьвіцьцём адпаведных вытворчасьцяў. Падрабязнасьцяў пра ўмовы крэдыту пакуль няма.
Аляксандар Лукашэнка яшчэ ў чэрвені паведамляў, што Масква гатовая выдзеліць Менску дадаткова 1,5 мільярда даляраў.
Пасьля здушэньня масавых пратэстаў у 2020 годзе Расея выдзеліла Беларусі крэдыты агульнай сумай больш за 1 мільярд даляраў. Летась краіны падпісалі так званыя саюзныя праграмы, накіраваныя на інтэграцыю перш за ўсё ў сфэры эканомікі. У сакавіку 2022 году, пасьля пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, для якога Лукашэнка дазволіў скарыстаць тэрыторыю Беларусі, міністар фінансаў Беларусі Юры Селіверстаў паведаміў, што Расея дала Менску адтэрміноўку на 5-6 гадоў у частцы выплат па крэдытах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бярэш 10 тысяч, вяртаеш 17. Ці выгадна цяпер браць крэдыты ў банках?Краіны Захаду ўвялі супраць абедзьвюх краін санкцыі ў сувязі з уварваньнем ва Ўкраіну, супраць Беларусі таксама ў сувязі з жорсткім падаўленьнем пратэстаў.
6 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка абвясьціў, што забараняе павышаць цэны ў краіне. Якіх менавіта галінаў эканомікі тычыцца забарона і ці распаўсюджваецца яна на прыватны гандаль, ён не сказаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Крэдыты Беларусі даюцца дзеля таго, каб узмацніць уплыў Расеі». Эканаміст — пра даўгі Беларусі і іншых краінаў Маскве