Паводле яе, Якаўлеву было 86 гадоў, ён жыў у вёсцы Нікольскае на востраве Бэрынга ў архіпэлягу Камандорскія астравы. Расейскімі дыялектамі алеуцкай мовы ў апошнія гады валодалі толькі два чалавекі. Вера Цімашэнка, якая валодала бэрынгаўскім дыялектам, памерла ў 2021 годзе ва ўзросьце 93 гадоў.
Генадзь Якаўлеў ведаў меднаўскі дыялект алеуцкай мовы. Якаўлеў правёў дзяцінства на востраве Медным, а пасьля скончыў сямігадовую школу і стаў радыстам. Ён граў на баяне, гітары, балалайцы, басэтлі ў ансамблі «Камандорскія жартаўнікі», а таксама кіраваў ансамблем «Унанган», паведамляе «Сибирь.Реалии».
Астравы Камандорскага архіпэлягу — адзінае месца ў Расеі, дзе кампактна пражываюць алеуты. Яны складаюць каля паловы насельніцтва Нікольскага.
Усяго ў Расеі жыве каля 500 алеутаў, таксама гэтая народнасьць жыве на поўначы ЗША. Там яшчэ засталіся носьбіты алеуцкай мовы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапейскі дзень моваў vs „русскій міръ“